Условия приема в УО

Выдержки из нормативных документов

КОДЕКС РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОБ ОБРАЗОВАНИИ

13 января 2011 г. № 243-З

Принят Палатой представителей 2 декабря 2010 года
Одобрен Советом Республики 22 декабря 2010 года

Статья 159. Общие требования к приему лиц для получения общего среднего образования

1. Прием лица для получения общего среднего образования осуществляется на основании его заявления при предъявлении им свидетельства о рождении или документа, удостоверяющего личность, и медицинской справки о состоянии здоровья, если иное не установлено настоящей статьей. От имени несовершеннолетнего заявление может быть подано его законным представителем. В случаях, предусмотренных настоящей статьей, прием лица для получения общего среднего образования осуществляется также по результатам сдачи вступительных испытаний, проверки способностей к занятию отдельным видом спорта (в области отдельного вида искусства) и (или) с учетом состояния здоровья, спортивных достижений.

2. В I класс принимаются лица, которым на 1 сентября соответствующего учебного года исполняется шесть и более лет. По желанию одного из законных представителей ребенка допускается прием в I класс лица, которому шесть лет исполнится в период с 1 по 30 сентября соответствующего учебного года.



ПАСТАНОВА
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. № 283

Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

ПАЛАЖЭННЕ

аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

<...>

ГЛАВА 7

ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе.<...>

81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V клас.<...>

85. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

<...>

94. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, устаноў адукацыі, прыём у якія для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў І–ІХ (Х) класы;

<...>

116. Кіраўнік установы адукацыі, прыём асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.

<...>

118. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў адпаведнай установы адукацыі даводзіцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залічэнні) на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі або на дошцы аб’яў.

<...>

свернуть