Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Федорская средняя школа"
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Федорская средняя школа"
СПОРТИВНЫЙ СЕМЕЙНЫЙ ПРАЗДНИК «КОГДА МЫ ЕДИНЫ—МЫ НЕПОБЕДИМЫ!»
Цель: организация семейного здорового отдыха детей и родителей.
Участники соревнований:
Команды: состав до 10 человек (родители, дети)
Состязания состоят из эстафет и заданий для каждой группы участников. На каждом этапе фиксируется время и баллы.
Руководство мероприятием:
Общее руководство осуществляет руководство школы, классные руководители, руководитель по военно-патриотическому воспитанию, руководитель физическим воспитание.
Место и время проведения: спортивный зал, спортивные площадки
Награждение:
Команды награждаются дипломами, призами.
Оборудование: музыкальный центр, секундомеры, баскетбольные мячи, волейбольные мячи, стойки, обручи, ленточки, теннисные ракетки, теннисные мячи, корзины, маленькие резиновые мячи, пневматическая винтовка, мишень.
Ход праздника.
Звучит спортивный марш. Дети и их родители строятся в шеренгу
Ведущий:
Здравствуйте, мальчики! Здравствуйте, девочки!
Здоровья желаем и маме и папе!
Приветствуем вас на спортивном этапе! (хлопушки)
-Сегодня на этой площадке мы проводим спортивный праздник. В Год мира и созидания очень важно поддержать нашу страну миром в наших семьях.
-Торжественное мероприятие, посвящённое семейному спортивному празднику «Когда мы едины—мы непобедимы» объявляется открытым!
ЗВУЧИТ ГИМН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
-Уважаемые участники соревнований, пусть дружба, объединит с этого дня детей, и родителей в один большой дружный сплоченный коллектив, и пусть девизом сегодня станут слова: «Семьёй за мир и созидание!»
Ведущий: Вы на победу все претенденты!
Здоровья Вам всем и бурные аплодисменты!
Команды! Равняйсь!
Всем смирно стоять!
Я буду вам судей сейчас представлять
Главный судья соревнований: директор нашей школы -
Помощники гл. судьи:
Заместитель директора по внеклассной, внешкольной воспитательной работе –
Главный арбитр –
Учитель физической культуры –
Ведущий: Ну что, готовы вы соревноваться?
Ловкостью, скоростью, силой тягаться?
Спортивный надо дать ответ…
Ну, дружно всем физкульт – привет!!!
(Фанфары)
Чтоб было нам бежать легко, и не болела спинка,
Поможет в этом нам друзья, музыкальная РАЗМИНКА
(под музыку «Зарядка» семьи выполняют разминку)
Эстафеты:
Все участники праздника разделены на 3 группы: Малышарики (учащиеся 1-4 классов, классные руководители 1-4 классов, родители), Осилки (учащиеся 5-7 классов, классные руководители 5-7 классов, родители), Богатыри (учащиеся 8-11 классов, классные руководители 8-11 классов, родители).
Для группы Малышарики (1-4 классы) проводится Спортландия;
Для группы Осилки (5-7 классы) проводятся соревнования по игровым видам спорта (футбол, пионербол, баскетбол);
Для группы Богатыри (8-11 классы) соревнования по военной подготовке (стрельба из пневматической винтовки, сдача нормативов, интеллектуальный конкурс и др.)
Подведение итогов
Дорогие друзья!
Провели мы состязанья, и желаем на прощанье: всем здоровье укреплять,
Мышцы крепче накачать. Телевизор не смотреть, больше с гирями потеть.
На диване не лежать, на скакалочке скакать.
Отдохнули мы на славу. И победили вы по праву.
Похвал достойны и награды, и мы призы вручить вам рады.
Слово для подведения итогов предоставляется главному судье –
Праздник веселый удался на славу,
Всем он пришелся точно по нраву.
Прощайте. Прощайте, все счастливы будьте,
Здоровы, послушны и спорт не забудьте!
- На этом спортивный праздник «Когда мы едины—мы непобедимы» объявляется закрытым.
ЗВУЧИТ ГИМН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Урок мужнасці “Афганістан у лёсе нашых землякоў”
Мэта: Пазнаёміць вучняў з падзеямі часоў Афганскай вайны;
выхоўваць пачуццё спачування сем’ям загінуўшых салдат, а таксама
людзям, якія калісьці ўдзельнічалі ў Афганскай вайне; дапамагчы
зразумець важнасць захавання міру на зямлі.
Прэзентацыя
Гучыць арганная музыка ці паланез М. Агінскага
«Развітанне з Радзімай». На сцэну выходзяць чытальнікі.
Першы чытальнік.
Шчэ ні агонь, ні скруха не лякае,
Але чаму, схіліўшыся ніжэй,
Цырульнік вас трывожнымі рукамі
Бязбожна так і клопатна стрыжэ!
Маёй вясны далёкай адгалоскі...
I я ужо сачу праз ціхі боль,
Як ападаюць пышныя прычоскі —
Русявыя. I чорныя, што смоль.
Таму шапчу услед на голас звонкі,
На смех ваш безаглядна-малады:
Радзімыя, шчымлівыя жаўронкі,
Дай бог сустрэць мне вас праз два гады!
Шчаслівае дарогі вам і пошты,
Хай вас цяпло радзімы саграе.
...Ад першай кулі гінуць. Ад апошняй.
Не па-мі-рай-це!.. хлопчыкі мае.
Яўгенія Янішчыц
Другі чытальнік.
От войны войны не ищут.
У войны слепой расчёт.
Там чужие пули рыщут,
Там чужая кровь течёт.
Пулька в золотой сорочке,
Со свинцовым животом...
Нет на свете злей примочки,
Да кого спросить о том?
Всем даруется победа,
Не взаправду — так в душе.
Каждый смотрит на соседа,
А соседа нет уже. і
Нас ведь создал Бог для счастья
Каждого в своём краю.
Отчего ж глухие страсти
Злобно сводят нас в бою?
Булат Акуджава
Вядучы 1.
Вайна... Страшнае слова. Кожная вайна прыносіць боль, страты і пакуты. Амаль дзесяць гадоў доўжылася вайна ў Афганістане. Яна прынесла ў многія беларускія хаты незагойныя раны і слёзы.
Смерці ў вочы зазірнулі зусім яшчэ маладыя хлопцы.
Вядучы 2.
15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 15 лютага 1989 года апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранічнай ракі Амудар'і пад Тэрмезам. Трыццаць тры гады аддаляе нас ад тых падзей. Ужо няма магутнай дзяржавы - СССР, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак памяць аб вайне па-ранейшаму адклікаецца болем у сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дахаты «грузам-200».
Вядучы 1.
Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 15 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай.
Вядучы 2.
Праз афганскую вайну (з 1979 па 1989 гады) прайшлі 32 тысячы беларусаў, 12 нашых землякоў зніклі без вестак, больш 700 сталі інвалідамі. Больш 770 - вярнуліся дахаты ў салдацкіх цынкавых трунах.:. I колькі б не прайшло гадоў, тая вайна будзе болем шматлікіх сем'яў, дзе так і не дачакаліся вяртання «з-за рэчкі» сваіх мужоў, сыноў, братоў, бацькоў... Давайце ўшануем памяць загінуўшых воінаў-афганцаў хвілінай маўчання.
Хвіліна маўчання.
Песня “Пришёл приказ”
Вядучы 1.
Што перажылі на вайне маладыя салдаты? Аб чым думалі тут, на Радзіме, іх матулі? Пра гэга — наша сённяшняя сустрэча.
Мы запрасілі да нас воіна-інтэрнацыяналіста Мацюха Міхаіла Паўлавіча.
Вам слова, Міхаіл Паўлавіч
Вядучы 2.
Паважаны Міхаіл Паўлавіч! Дзякаваць богу, вы вярнуліся, і вярнуліся жывыя і здаровыя. Але будзем памятаць: 718 беларусаў сталі на ўсё жыццё інвалідамі.
Вучні чытаюць вершы А. Вольскага «Суседаў сын вярнуўся» і В. Макарэвіча «Інвалід».
Чацвёрты чытальнік.
Суседаў сын дамоў
з Афганістана
вярнуўся...
На руках — загару медзь...
Я ні пра што дапытвацца не стану.
I па вачах няцяжка зразумець,
што перажыў ён...
След нядаўняй смагі
яшчэ не сцёрся ў зрэнках назусім.
Ды і медаль —
як сведчанне адвагі —
гаворыць многа воінам былым.
Шрамок сінее ледзь
ля самай скроні...
Начэй бяссонных цёмныя кругі...
I мазалі,
што ўеліся ў далоні,
якім па сіле танка рычагі...
Сусед бядуе:
--Ён не спіць начамі....
Не спіць аж да світальнае пары...
I ўсё глядзіць асохлымі вачамі
туды, дзе бой вядуць яго сябры...
I нам, суседзе, гэта ўсё знаёма.
3 гадамі не забыліся, ані.
Пасля вайны, вярнуўшыся дадому,
мы засынаць не ўмелі ў цішыні.
Хай міма ўсе асколкі
праляцелі, —
ён не забудзе той смяротны вір.
У гор падступных нібы на прыцэле
даліна перасохлая Пандшыр.
У той зямлі неразгаданых казак,
дзе не адзін сабрат у прысак лёг,
інтэрнацыянальны абавязак
выконваў ён па-воінску.
Як мог.
Дасюль ён чуе, як скрыгочуць танкі,
як б'юць гарматы ў тысячы грамоў...
Не налівай. Схавай, суседзе, шклянкі.
Яшчэ не ўсе вярнуліся дамоў.
Артур Вольскі
Песня “Привет, сестрёнка”
Вядучы 1.
Кожны хлопец, які трапіў у Афганістан, хацеў выжыць, вярнуцца жывым. I іх успаміны кранаюць за сэрца. Вось адзін з іх.
Чытальнік «Там была партызанская вайна, вялікія баі — рэдкасць. Заўсёды: ты і ён. Робішся чуйным, як рысяня. Пусціў чаргу — ён сеў. Чакаеш. Хто цяпер? Яшчэ не пачуў стрэлу, а ўжо адчуў, як праляцела куля. Ад каменя да каменя паўзеш... Затойваешся... Гонішся за ім... Як паляўнічы... Увесь — спружына... Не дыхаеш... Ловіш нейкае імгненне... Калі б сышліся, мог бы забіць прыкладам... Забіваеш — адчуваеш, што ты жывеш! Я зноў — жывы! Радасці забіць чалавека няма. Забіваеш, каб вярнуцца дадому...
Да чужой смерці я прывык, а ўласнай баяўся. Бачыў, як ад чалавека за адну секунду нічога не застаецца, быццам яго зусім не было...»
Верш П. Макаля «Афганскі матыў»
Шосты чытальнік.
Стралялі ў нас маланкі і грамы,
Мы дыхалі парахавым угарам.
За што, не знаем, паміралі мы
Пад Кандагарам,
Пад Кандагарам.
Была ратункам нам любоў матуль,
Як хлеб, што неслі мы ў паходным ранцы,
А вы пра нас гаворыце дасюль,
Што мы — афганцы,
Што мы — афганцы.
Не забывайце наш крыжовы час,
Нанова забыццём не забівайце, 4
I цынкавымі хлопчыкамі нас
Не называйце,
Не называйце.
І сёння пад прыцэлам наша раць...
Пякучыя слязіны нашых блізкіх,
Як зорачкі нязгасныя, гараць
На абелісках,
На абелісках.
Усіх нас, вінаватых без віны,
Агнём знішчальным на чужыне секла,
Мы ўсё яшчэ вяртаемся з вайны,
3 зямнога пекла,
3 зямнога пекла.
Дасюль па нас маланкі і грамы
Страляюць і атручваюць угарам.
За што, не знаем, паміралі мы
Пад Кандагарам,
Пад Кандагарам.
Пятрусь Макаль
Песня “Ордена не продаются”
Р. Тармолы «Балючая балада».
Сёмы чытальнік.
Ляжаў салдат у роднай хаце.
Адваяваў салдат вайну.
Не паказаўшы сына
маці,
Панеслі за парог труну...
I матчын крык зноў сэрца выцяў,
Хоць быў салдат ужо на дне:
«Прашу вас,
людзі,
пакажыце,
Сыночак мой гэта ці не!..
Не веру я! Труну адкрыйце!
Невыпадкова ж капітан
То Мішам называў... То Віцем...
Міхасік не памёр ад ран!»
I неслі на руках матулю.
I учарнелы капітан
Да смерці аж памылку тую
Адчуе больш, чым дзесяць ран...
Вядучы 2.
Вельмі цяжка было жыць у той час матулям салдатаў, якія ваявалі ў Афганістане. Іх душэўныя пакуты не параўнаеш ні з чым. Верш В. Жуковіча «Сучасная балада»
Восьмы чытальнік
У нашым краі хлопец рос
Сардэчны, гожы і здаровы,
Але яму дастаўся лёс —
Не, не бязлітасны — суровы.
3 яго, бязвусага хлапца,
Ў гарачай старане ферганскай
За пару месяцаў байца
Спяклі для бойні для афганскай.
Пайшлі да роднага сяла
Яго лісты з чужога краю,
Не праўда горкая ішла,
Замест яе — мана такая:
Нібыта ён не на вайне,
Бы не з душманамі ваюе —
Праходзіць службу ў Фергане,
Не тужыць там і не гаруе...
Нарэшце той вайне — канец!
Бацькі страчаюцца з сынамі.
Вярнуўся вось і наш баец,
Адкрыўшы таямніцу маме.
Матуля абняла сынка.
Стаяць яны, негаваркія.
Няма й сівога валаска
Ў яе, а ў сына — ўсе сівыя.
Вядучы 1.
Шкада, што ў так званыя часы застою грамадства ціха і раўнадушна ўспрыняло людское гора. Вось адзін факт з часопісаў тых гадоў. Успамінаюць сястра і маці загінуўшага старшага лейтэнанта Пятра Доўнара.
Вучаніца.
«Бацька ледзь розум не страціў: "...Забілі!.. Завошта? Чаму ён? Такі ласкавы?
Як гэта яго няма? Марудна забіваюць мяне гэтыя думкі. Я ведаю, што я паміраю — няма больш сэнсу жыць"...
Раніцай ідзём у ваенкамат. Адказ ваенны: "Калі прывязуць, тады вам паведамяць". Чакаем яшчэ двое сутак. Звонім у Мінск: "Прыязджайце, самі забірайце". Прыязджаем, у аблваенкамаце кажуць: "Яго памылкова завезлі ў Баранавічы"...
Мы прыехалі...
Вунь там, — паказвае ў далейшы куток, — нейкая скрыня ляжыць. Паглядзіце. Калі ваш — забірайце...
Апусцілі яго ў дол. Не паспелі ручнікі, на якіх апускалі, выцягнуць, як раптам — страшэнны гром і град, памятаю град, як белы гравій на бэзавай квецені, хрустае пад нагамі. Сама прырода была супраць.»
Песня “Я ухожу”
Дзевяты чытальнік.
Жыццё —
У дваццаць вёснаў, дваццаць зім,
Не зжухла пожняй.
Крыло бяды ударыла па ім ','.ч
Зімой апошняй.
У сполаху скрыпіць зямная вось.
Ля дамавіны
Прасёк душу збалелую
Наскрозь
Асколак міны.
Мікола Мятліцкі
Дзясяты чытальнік.
Згадаюць сябры, не забудзе нявеста.
I скрозь, дзе яны дарагімі былі,
О маці-зямля! Каля Бранска і Брэста
Слязамі дажджоў іх магілы палі.
Хай слёзы твае нам сумленне апаляць,
Бо ці ж перад імі няма ў нас віны?
Няхай зберажэ наша горкая памяць
Абраннікаў неспадзяванай вайны.
Мікола Кусянкоў
Вядучы 2.
Пасля той вайны засталіся жонкі ўдовамі, дзеці — сіротамі. Вось яшчэ адзін успамін. Гаворыць маладая ўдава.
Вучаніца.
«Вісіць на сцяне яго вялікі партрэт:
Здымі мне тату... — просіць дачка. —Я буду гуляць з татам...
Абкружыць партрэт цацкамі, размаўляе з ім. Ноччу ўкладваю яе спаць:
А куды стралялі ў тату? Чаму яны выбралі менавіта нашага тату?
Прывяду яе ў садок. Вечарам трэба забіраць дахаты, істэрыка:
Я не пайду з садка, пакуль па мяне не прыйдзе тата. Дзе мой тата?
...Для цябе гэта незразумелая вайна скончылася... Для мяне — не... А для нашай дачкі яна будзе самая доўгая... Ёй жыць пасля нас...»
Вядучы 1.
Душы шматлікіх беларусаў пасля афганскай вайны скалечаны. Беларускі пісьменнік В. Карамазаў у сваім творы «Жанчына ў чорным і Афган» апісвае пакуты жанчыны-маці, якая не дачакалася свайго адзінага сына. Але ў яе засталася памяць пра яго — сабака Афган, які бачыў смерць свайго гаспадара. Яго прывёз з Афганістана сябар сына. Маці кожную раніцу ходзіць на рынак, каб прадаць сабаку, але не можа гэтага зрабіць, бо ён — адзіная памяць пра яе Сярожу.
Вучаніца.
«I прадаць не магу, і жыць не магу з Афганам. I што мне з ім рабіць?.. Ён усё памятае. I сваю зямлю, сваё неба, свае горы, і Сярожу... Ён кожную ноч сядзіць перад акном і вые. Усю ночачку вые, да раніцы. А я не магу слухаць, як ён вые. Не магу ні спаць, ні ляжаць. Я знемаглася жыць з ім у адной кватэры. Ён усю ноч дастае з мяне душу сваім выццём. Сам пакутуе і мне жыць не дае. Так, я кожную нядзелю вяду яго на рынак, каб прадаць, і калі знаходзіцца чалавек, купец, мяне гоніць з рынку Сярожаў голас, гоніць разам з Афганам. Я ведаю, што ён любіў Афгана. Ён мне пра гэта пісаў. Мне яго шкада, але я не магу з ім жыць. 3 ім лягчэй памерці, як жыць. Ён плача, і я плачу. I што мне рабіць?.. Што рабіць?..»
Адзінаццаты чытальнік.
Ім доўга яшчэ будзе сніцца
Кашмарнае пекла вайны...
Дадому з афганскай граніцы
Вяртаюцца нашы сыны.
I слёз не хаваюць матулі,
шапкі камечаць бацькі.
Яны ад сыноў не пачулі
Праклёнаў, што лёс іх такі.
Спачатку — трывогі ніякай:
«Героем трымаўся ваш сын»...
Бацькам прысылалі падзякі,
Пасля — чорны цынк дамавін.
...Радзіма вітае салдатаў,
Удзячнасць ім шле і паклон,
Хоць гром пераможных раскатаў
Сягоння, на жаль, не чуцён.
У гулкім спляценні жалеза
Не моўкне мінорны настрой.
На вуліцах душных Тэрмеза
Дыханне брані баявой...
Юрась Свірка
Дванаццаты чытальнік.
Мы в прошлом веке рождены,
Войны не знаем мы, и всё же
В какой-то мере все мы тоже
Вернувшиеся с той войны.
Прошла война, прошла страда,
Но боль взывает к людям:
Давайте, люди, никогда об этом не забудем.
Пусть память верную о ней
Хранят, об этой муке,
И дети нынешних детей,
И наших внуков внуки.
Пускай во всём, чем жизнь полна,
Во всём, что сердцу мило,
Нам будет памятка дана
О том, что в мире было.
Затем, чтоб этого забыть
Не смели поколенья.
Затем, чтоб нам счастливей быть,
А счастье — не в забвенье.
Аляксандр Твардоўскі