Да 500-годдзя кнігадрукавання

08.09.2017

8 верасня ў нашай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю кнігадрукавання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8 класа. Пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Бабовіч Валянціны Рыгораўны "загучала слова...". Вучні падрыхтавалі паведамленні з гісторыі кнігадрукавання, біяграфіі Францыска Скарыны, а таксама цікавую інсцэніроўку з жыцця Скарыны.