Міжнародны Дзень роднай мовы

22.02.2017

Святкаванне 21 лютага Дня роднай мовы ў нашай ўстанове адукацыі  стала добрай традыцыяй. Не стаў выключэннем і гэты год.

Конкурсную праграму “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая” для вучняў 5–7 класаў правяла Бабовіч Валянціна Рыгораўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Каманды “Беларусы” і “Бульбашы” чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі-жарты, адказвалі на пытанні ў конкурсе “Пераклічка”. Конкурс “Беларускі каляндар” пашырыў веды дзяцей аб народных  і дзяржаўных святах, якія адзначаюцца ў нашай краіне.

У час адпачынку камандам было прапанавана паглядзець  інсцэніроўку верша К.Цвіркі “У кнігарні”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Спадчына”.

У рамках Дня роднай мовы вучні Валянціны Рыгораўны праводзілі хвілінкі “Размаўляй па–беларуску правільна”. На перапынках гучалі беларускія песні. Была арганізавана выстава кніг і фотагалерэя беларускіх пісьменнікаў.

  


З вучнямі 2-4  класаў настаўніца пачатковых класаў Цярлецкая Наталля Васільеўна правяла гульнявую праграму “Размаўляем па-беларуску”. Дзве каманды, каманда “Дранікі” і каманда “Аладкі”, змагаліся за перамогу.

  

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, чыталі вершы, успаміналі ветлівыя словы, спявалі песні, гулялі ў беларускія народныя гульня. У канцы мерапрыемства ўсіх чакаў сюрпрыз. З нагоды святкавання Масленіцы ўсіх пачаставалі блінамі.