Навіны Тыдня роднай мовы

24.02.2024

З 19 па 24 лютага ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы.

Гадзіна інфармацыі "Родная мова, са святам!" у 3 класе

Фотазона "Адчуй, у кожным слове душа яднаецца з душой!"

Тэматычны стэнд "Далучыся да роднага слова", на якім змешчаны план Тыдня роднай мовы, словы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову, пажаданні роднай мове.

Інтэлектуальная гульня "Адкрываю нанова беларускае роднае слова".

Вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у чатырох турах гульні, з задавальненнем адказвалі на пытанні, размаўлялі на роднай мове.

Выстава "Мастацкае слова пра беларускую мову"

Чытанне вершаў пра беларускую мову "З роднай мовай па жыцці" (4-8 класы)

Танцавальны перапынак "Лявоніха"

Купалаўская дыктоўка

Інтэлектуальная гульня-конкурс "Буслік-2024" (2-11 класы)

Калаж "Нацыянальная кухня славян словамі класікаў" ствараюць вучаніцы 9 класа Савецкая Аляксандра і Радцэвіч Марыя, якія падабралі словы пра нацыянальныя стравы з твораў мастацкай літаратуры.

Квэст-гульня "З родным словам па жыцці".

Вучні 5-7 класаў здзейснілі падарожжа па роднай мове. Каманды з задавальненнем паказвалі свае веды па мове, літаратуры, гісторыі нашай краіны.